Ва ўкраінскім Жытоміры 4 кастрычніка праходзіць сустрэча кіраўнікоў Беларусі і Ўкраіны Аляксандра Лукашэнкі і Ўладзіміра Зяленскага ў рамках украінска-беларускага Форуму рэгіёнаў. Зяленскі сустракаў Лукашэнку ў аэрапорце
Чакаецца, што пасьля сустрэчы сам-насам прэзыдэнты возьмуць удзел у пленарным паседжаньні Форуму рэгіёнаў, а затым агледзяць выставу буйнагабарытнай тэхнікі.
У Жытоміры напярэдадні сустрэчы Лукашэнкі і Зяленскага цэнтар гораду ўвесь быў ачэплены.