Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Праваслаўная царква маўчыць пра бацюшку, якога падазраюць у забойстве жонкі


Дом сьвятара, дзе адбылося забойства
Дом сьвятара, дзе адбылося забойства

«Да рашэньня суду бэз камэнтароў», — паведаміў Свабодзе афіцыйны прадстаўнік Беларускай праваслаўнай царквы, пратаіярэй Яўген Грамыка.

47-гадовы сьвятар з Азарычаў быў затрыманы 2 кастрычніка па падазрэньні ў забойстве жонкі.

Паводле інфармацыі Сьледчага камітэту, забойства ў Азарычах адбылося ў ноч з 1 на 2 кастрычніка. Падчас затрыманьня падазраваны знаходзіўся ў стане алькагольнага апʼяненьня.

У дачыненьні да мужчыны, які служыць настаяцелем у мясцовым храме Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла Сьледчы камітэт завёў крымінальную справу за забойства. Паводле ч. 1 арт. 139 затрыманаму можа пагражаць ад 6 да 15 гадоў турмы.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG