Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У школу ў Лунінецкім раёне прывезьлі пясок з чалавечымі касьцямі


Парэшткі, знойдзеныя ў Дзятлавічах
Парэшткі, знойдзеныя ў Дзятлавічах

Разам зь пяском, якім хацелі выраўнаваць дарогу, у школу ў Дзятлавічах Лунінецкага раёну прывезьлі чалавечыя косьці, піша БелТА.

Уладальнік прыватнага падворку будаваў склеп, выкапаў яму, а лішні пясок прапанаваў мясцовым жыхарам. Той пясок спатрэбіўся адміністрацыі мясцовай школы, каб разраўнаваць дарогу на сваёй тэрыторыі. Ды калі зямлю прывезьлі, там знайшлі косткі.

Сьледчая група з крыміналістам і судовым мэдыцынскім экспэртам налічыла 30 фрагмэнтаў касьцей. Цяпер Сьледчы камітэт праводзіць праверку, а экспэртыза высьвятляе, як даўно было зробленае пахаваньне і парэшткі колькіх людзей выявілі.

Выданьне «Медиа-Полесье» піша: паводле мясцовых жыхароў, некалі на месцы, дзе ўладальнік падворку капаў яму, стаяў манастыр, а побач былі могілкі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG