Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кангрэс ЗША мае намер дамагацца расшыфроўкі перамоваў Трампа і Пуціна


Старшыня камітэта па выведцы Палаты прадстаўнікоў ЗША Адам Шыф
Старшыня камітэта па выведцы Палаты прадстаўнікоў ЗША Адам Шыф

Кангрэс ЗША мае намер атрымаць доступ да стэнаграмы тэлефонных размоў прэзыдэнта Дональда Трампа з замежнымі лідэрамі, у ліку якіх прэзыдэнт Расеі Ўладзімер Пуцін. Пра гэта тэлеканалу NBC заявіў старшыня камітэта па выведцы Палаты прадстаўнікоў ЗША Адам Шыф.

«Я лічу, што перш за ўсё неабходна абараніць нацыянальную бясьпеку ЗША і высьветліць, ці падрываў Трамп бясьпеку нашай краіны ў гутарцы зь іншымі нацыянальнымі лідэрамі, у прыватнасьці з Уладзімірам Пуціным, які, на яго погляд, мог прынесьці яму асабістую выгаду падчас выбарчай кампаніі», — заявіў Шыф.

Камітэт Адама Шыфа разглядае скаргу супрацоўніка спэцслужбаў, у якой сьцьвярджаецца, што падчас тэлефоннага званка ў ліпені Трамп папрасіў украінскага прэзыдэнта Ўладзіміра Зяленскага пачаць расьсьледаваньне ў дачыненьні да былога віцэ-прэзыдэнта ЗША Джо Байдэна і яго сына Хантэра Байдэна.

Джо Байдэн — адзін зь верагодных праціўнікаў Трамп на прэзыдэнцкіх выбарах 2020 года. Дэмакраты ў Кангрэсе лічаць, што просьба аб пошуку карупцыйных сувязяў у ягоным атачэньні можа расцэньвацца як умяшальніцтва замежнай дзяржавы ў выбарчы працэс. Ніжняя палата Кангрэса запусьціла працэдуру імпічмэнту Трампа.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG