Лінкі ўнівэрсальнага доступу

З Горадні выслалі двух настаўнікаў з Польшчы. На зборы ім далі некалькі гадзін


Польскае школьнае таварыства ў Горадні
Польскае школьнае таварыства ў Горадні

Двум настаўнікам грамадзкай польскай школы імя караля Стэфана Баторыя ў Горадні не працягнулі дазвол заставацца ў Беларусі. У Саюз палякаў Беларусі мяркуюць, што пачалася новая хваля ціску на нацыянальную меншасьць. Чакаецца, што на наступным тыдні могуць быць высланыя яшчэ некалькі настаўнікаў.

Як расказаў Свабодзе дзеяч Саюза палякаў у Беларусі Анджэй Пачобут, настаўнікаў польскай мовы, сужэнцаў Томаша і Малгажату Банашкевічаў 27 верасьня выклікалі ў РАУС Ленінскага раёну Горадні і абвясьцілі, што ім не дазваляюць больш заставацца на тэрыторыі Беларусі. На зборы ім далі некалькі гадзінаў. Яны ўжо выехалі з краіны.

Анджэй Пачобут
Анджэй Пачобут

Прычыну, чаму яны мусяць выехаць, не паведамлялі. У дакумэнце аб высылцы напісана, што няма падстаў, каб працягнуць права на прабываньне ў Беларусі. Анджэй Пачобут мяркуе, што прычына ў «нянавісьці беларускіх уладаў да польскай мовы».

СПБ будзе абскарджваць рашэньне аб высылцы. Меркавана, на наступным тыдні вышлюць яшчэ некалькі настаўнікаў.

Як патлумачыў Пачобут, у Беларусі працуе некалькі выкладчыкаў з Польшчы. Іх прыезд узгадняюць на кожны навучальны год. Попыт на настаўнікаў-палякаў большы, чым іх насамрэч працуе ў Беларусі.

«Яны лепш ведаюць тэрміналёгію, лепшы ўзровень валоданьня клясычнай польскай мовай», — тлумачыць суразмоўца.

Раней улады забаранілі выкладаць настаўнікам з Польшчы ў абедзьвюх дзяржаўных школах з польскай мовай навучаньня ў Горадні і Ваўкавыску. Па словах сябра СПБ, некаторыя настаўнікі там вядуць урокі на расейскай мове. Цяпер, на думку Пачобута, абмяжуюць і прыватныя школы.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG