Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Няякасную беларускую драўніну пусьцяць на экспарт, бо ня могуць перапрацаваць


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Беларусь накіруе на экспарт 900 тысяч м³ драўніны, расказаў міністар лясной гаспадаркі Віталь Дрожжа на дзяржаўным тэлеканале «Беларусь-1». Але Аляксандар Лукашэнка дазволіў экспартаваць толькі нізкаякасную драўніну.

Увесь аб’ём драўніны, здабытай у Беларусі, перапрацаваць у краіне ня могуць, бо няма магутнасьцяў і неабходнай дадатковай сыравіны, адзначыў міністар.

Гэтую праблему вырашыць у кароткія тэрміны немагчыма, таму Аляксандар Лукашэнка дазволіў экспартаваць залішнюю драўніну — 900 тысячаў кубамэтраў лесу-кругляку — але паставіў «адну ўмову: драўніна павінна быць нізкаякаснай». На 600 тысячаў кубамэтраў ужо падпісаныя кантракты, ідзе адгрузка.

Падобныя пастаўкі Лукашэнка дазваляў і раней, а безь яго дазволу драўніну нельга прадаваць за мяжу з 2015 году. Экспэрты адзначалі, што прычына такіх паставак — правал уласнай мадэрнізацыі прадпрыемстваў дрэваапрацоўкі, распачатай на загад Лукашэнкі яшчэ ў 2007 годзе.

Нізкаякасная драўніна зьяўляецца спадарожным прадуктам пры вытворчасьці высокаякаснай. Для яе перапрацоўкі ў Беларусі задумалі стварыць шэсьць вытворчасьцяў (па адной на вобласьць), а пасьля іх запуску — яшчэ шэсьць.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG