Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Як 20 гадоў таму зьніклі апанэнты Лукашэнкі. Узнаўляем падзеі. ВІДЭА


Роўна 20 гадоў таму, 16 верасьня 1999-га, у Беларусі зьнік палітык, які рыхтаваў імпічмэнт Аляксандру Лукашэнку. Былы віцэ-прэм’ер і старшыня Цэнтральнай выбарчай камісіі Віктар Ганчар падрыхтаваў пакет дакумэнтаў, якія даказвалі, што Лукашэнка неаднаразова парушаў Канстытуцыю Беларусі і нават болей: што ягонае знаходжаньне на пасадзе прэзыдэнта незаконнае.

Як 20 гадоў таму зьніклі апанэнты Лукашэнкі
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:22:31 0:00


Ганчар стаў трэцім уплывовым палітыкам Беларусі, каго ня стала ў 1999 годзе. 6 красавіка пры загадкавых абставінах памёр Генадзь Карпенка, які рыхтаваўся да наступных прэзыдэнцкіх выбараў. 7 траўня не дайшоў ад паркоўкі да свайго дома Юры Захаранка, былы міністар унутраных спраў, які арганізаваў незалежны Саюз афіцэраў.

Чаму сьмерць Карпенкі выклікала падазрэньні? Хто мог стаяць за зьнікненьнямі Захаранкі і Ганчара? Як гэта паўплывала на далейшую гісторыю краіны? Свабода аднавіла падзеі тых дзён і пагутарыла са сьведкамі і экспэртамі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG