Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Навуковец ва Ўдмуртыі падпаліў сябе. «Калі заўтра мая мова зьнікне, то я гатовы сёньня памерці»


Альберт Разін
Альберт Разін

У Іжэўску 10 верасьня каля будынка Дзяржаўнага савету Ўдмуртыі (рэспублікі ў складзе Расейскай Фэдэрацыі) незадоўга да пачатку сэсіі падпаліў сябе былы дырэктар Інстытуту чалавека Ўдмурцкага дзяржаўнага унівэрсытэту Альберт Разін. Пра гэта паведаміла выданьне Izhlife.

Зь ім былі транспаранты: «І калі заўтра мая мова зьнікне, то я гатовы сёньня памерці» і «Ці ёсьць у мяне Айчына?»

Пажарныя, якія прыехалі на месца здарэньня, пагасілі агонь. Пацярпелы знаходзіцца ў шпіталі ў крытычным стане, апёкі амаль на 100 працэнтах цела.

Як паведамляе «Дзелавы квадрат», сэсія Дзяржаўнага савету Ўдмуртыі перанесена. Пасяджэньне адбудзецца 24 верасьня.

Альберту Разіну 79 гадоў. Ён кандыдат філязофскіх навук, дацэнт, заслужаны дзеяч навукі Ўдмуртыі. Зьяўляўся актыўным удзельнікам Удмурцкага нацыянальнага руху «Ўдмуртыя Кенеша».

Альберт Разін
Альберт Разін

Альберт Разін быў адным з навукоўцаў, якія ўлетку мінулага года зьвярнуліся з адкрытым лістом да старшыні Дзяржаўнага савету Ўдмуртыі Аляксея Прасолава і дэпутатаў з патрабаваньнем не падтрымліваць законапраект аб вывучэньні моў у школах, які пагаршаў статус удмурцкай мовы.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG