Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Назіральнікі зьнялі на відэа ўкіды бюлетэняў на мясцовых выбарах у Расеі

абноўлена

Назіральнікі, якія працуюць на Адзіным дні галасаваньня ў Расеі, паведамілі, што бачылі і змаглі зьняць на відэа некалькі ўкідаў бюлетэняў у розных гарадах, паведамляе тэлеканал «Настоящее время».

Гэты ўкід адбыўся на ўчастку № 291 у Казані. Назіральнікі ад Камуністычнай партыі (КПРФ) зьвярнулі ўвагу на незвычайны шум, з якім у скрыню быў ўкінуты пачак бюлетэняў .

У падмаскоўным Сергіевым Пасадзе кандыдат ад партыі «Яблоко» Сьпіртова зьняла відэа, на якім відаць пачак запоўненых бюлетэняў у памяшканьні ўчастковай камісіі № 4052. На відэа сьцьвярджаецца таксама, што яшчэ два такія ж пачкі ўжо ляжаць у скрыні. У памяшканьне камісіі выклікалі нарад паліцыі.

Пра ўкід на ўчастку ў расейскай сталіцы распавёў «Эху Москвы» кандыдат у дэпутаты Маскоўскай гарадзкой думы ад КПРФ Павел Тарасаў. Паводле яго, жанчына, якая ўкідваюць бюлетэні, сышла са словамі: «Паспрабуйце дакажыце».

Назіральнікі «Аб’яднаных дэмакратаў» у Санкт-Пецярбургу паведамілі пра ўкід на ўчастку ў раёне Купчына. Паводле іх, усе укінутыя бюлетэні былі за выканаўцу абавязкаў губэрнатара Бяглова:

Іншы ўкід на ўчастку № 1615 у Петраградзкім раёне Пецярбургу зьняла чалец камісіі з правам дарадчага голасу Валерыя Гарачава. Паводле яе, малады чалавек спрабаваў ўкінуць у скрыню чатыры бюлетэні з птушачкамі насупраць кандыдатаў ад урадавай партыі «Единая Россия».

Пазьней зьявіліся новыя запісы ўкідаў:

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG