У Маскве стартавалі выбары дэпутатаў у гарадзкую думу. У Пецярбургу галасуюць за губэрнатара. Ва ўсіх 85 рэгіёнах праходзяць выбары рознага ўзроўню. Стануць вядомыя імёны новых губэрнатараў, дэпутатаў заканадаўчых сходаў, мэраў.
Выбары праходзяць на фоне самых масавых за апошнія восем гадоў пратэстаў у Маскве і рэкордна нізкага ўзроўню даверу да ўлады. У большасьці выпадкаў выбаркамы адмовілі ў рэгістрацыі кандыдатам ад апазыцыі.
На 45 месцаў у сталічным парламенце прэтэндуе 231 кандыдат, з іх 170 асобаў ад партый і 61 самавылучэнец.
57 прэтэндэнтам адмовілі ў рэгістрацыі. Галоўным чынам да ўдзелу ў выбарах не дапусьцілі прадстаўнікоў апазыцыі.
Прэзыдэнт Расеі Уладзімір Пуцін і патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі Кірыл ужо прагаласавалі на выбарчым участку.