Лінкі ўнівэрсальнага доступу

МЗС Беларусі «горача вітае» абмен зьняволенымі паміж Расеяй і Украінай


Прэс-сакратар МЗС Беларусі Анатоль Глаз
Прэс-сакратар МЗС Беларусі Анатоль Глаз

«Гэта вельмі значны крок, высакародная справа», — адрэагаваў прэс-сакратар беларускага МЗС Анатоль Глаз на абмен зьняволенымі паміж Украінай і Расеяй, які адбыўся 7 верасьня.

Абмен прайшоў у фармаце «35 на 35». Сярод вызваленых у рамках абмену зьняволеных паміж Кіевам і Масквой быў і Павел Грыб — студэнт Кіева-Магілянскай акадэміі, грамадзкі актывіст. Ва ўзросьце 19 гадоў быў выкрадзены расейскімі спэцслужбамі з тэрыторыі Беларусі.

«Мы шчыра гэтаму радыя, перш за ўсё, па-чалавечы. Людзі вернуцца да сваіх родных і блізкіх — што можа быць важней?», — сказаў прэс-сакратар, камэнтар якога знаходзіцца на старонцы МЗС у Facebook.

«Гуманітарны працэс зрушыўся з мёртвай кропкі. Бакі наўпрост дасягнулі дамоўленасьці аб абмене, — адзначыў Глаз. — Мы лічым, што гэта вельмі станоўчыя зрухі, канкрэтнае дзеяньне, выкананьне важнага пункта менскіх пагадненьняў. І мы гэта горача вітаем. Так, гэта першы крок. Ён заўсёды даецца цяжка».

Па яго словах, Аляксандр Лукашэнка пастаянна падкрэсьліваў неабходнасьць шчырай зацікаўленасьці ўсіх бакоў ва ўрэгуляваньні сытуацыі.

«Разумеем, што сёньня зрушыць працэс з мёртвай кропкі можна толькі, калі пачынаць з малых крокаў. Мы спадзяемся, што гэта пазытыўны рух працягнецца і ў канчатковым выніку прывядзе да галоўнага выніку — міра! Беларусь рабіла і будзе рабіць для гэтага ўсё што ад яе залежыць», — гаворыцца ў заяве МЗС.


Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG