Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Жыхарка Менску «дапамагала» прасунуцца ў чарзе на кватэру і завалодала сумай у 50 тысяч даляраў


Ілюстратыўнае фота
Ілюстратыўнае фота

Міліцыя затрымала жыхарку Менску, яе падазраюць у махлярстве. Жанчына абяцала «вырашыць пытаньне» з чаргой на кватэру.

Цягам двух гадоў жанчына прапаноўвала людзям дапамогу: прасунуцца ў чарзе на будаўніцтва або набыцьцё кватэры, паведамляе сайт сталічнай міліцыі.

Мінчанка казала, што мае сувязі з дзяржаўнымі чыноўнікамі, якія адказваюць за пытаньні нерухомасьці. Па зьвестках міліцыі, яна брала грошы, але нікому нікуды не перадавала, а траціла на свае патрэбы.

Ад яе дзеяньняў пацярпелі 8 чалавек і ў міліцыі мяркуюць, што падманутых грамадзянаў можа быць болей. Жанчыне пагражае да 7 зьняволеньня.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG