Падчас вялікага інтэрвію ўкраінскаму тэлеканалу 1+1 журналіст папрасіў прэзыдэнта Ўкраіны Ўладзіміра Зяленскага пракамэнтаваць параўнаньне ягонага стылю са стылем «бацькі Лукашэнкі».
Былы калега Уладзіміра Заленскага, актор Станіслаў Баклан спытаўся ў прэзыдэнта, ці ведае той, што ў сацыяльных сетках ягоны стыль паводзінаў падчас сустрэчы з кіраўнікамі рэгіёнаў параўноўваюць са стылем Аляксандра Лукашэнкі.
Зяленскі адказаў, што лірыкі ў жыцьці больш няма, патрэбен урад, што ён ня можа ўручную распраўляцца зь людзьмі і што павінна працаваць сыстэма.
Пытаньне і адказ Зяленскага ад 32.03. Пасьля камэнтар да паводзінаў прэзыдэнта і яго стылю ад былых прэзыдэнтаў Украіны Леаніда Кучмы і Леаніда Краўчука.