Невядомыя наклеілі плякаты «За традыцыйную Беларусь» і «Не прапагандзе гомасэксуалізму» на плякаты супраць гамафобіі якія віселі там два дні. Пра гэта паведаміў у сваім фэйсбуку актывіст Андрэй Завалей.
30 жніўня ЛГБТК-актывісты вывесілі плякаты супраць гамафобіі на Кастрычніцкай вуліцы ў Менску.
Акцыю правялі ў знак салідарнасьці са зьбітым рэжысэрам і апэратарам дакумэнтальнага кіно Мікалаем Купрычам.