Дарадца Дональда Трампа Джон Болтан паведаміў, што бліжэйшым часам магчымая размова паміж прадстаўнікамі ЗША і Беларусі аб скасаваньні санкцыяў.
Напрыканцы свайго візыту ў Беларусь, перад адлётам з аэрапорту «Менск-2» дарадца прэзыдэнта ЗША па нацыянальнай бясьпецы адказаў на пытаньні карэспандэнта тэлеканалу «Настоящее время» Сержа Харытонава.
З таго, што Болтан не заяўляў у папярэдніх інтэрвію — гэта яго адказ на пытаньне пра санкцыі. Ён паведаміў, што бліжэйшым часам магчымая размова паміж прадстаўнікамі ЗША і Беларусі аб скасаваньні санкцыяў.
НВ: Ці надыйшоў час паслабіць санкцыі?
Болтан: Я думаю, мы будзем гаварыць пра колькасьць санкцыяў, якія былі накладзеныя на Беларусь з пункту гледжаньня правоў чалавека і нераспаўсюду ўзбраеньняў і іншых, і паглядзім, ці зможам мы вырашыць гэтае пытаньне. Я думаю, што гэта будзе важная, цяжкая размова. Але гэта тое, што павінна адбыцца.
Цалкам відэавэрсія інтэрвію неўзабаве на сайце Свабоды.