Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дарадца прэзыдэнта ЗША Джон Болтан наведаў Малдову


Джон Болтан і Майя Санду, 29 жніўня 2019
Джон Болтан і Майя Санду, 29 жніўня 2019

Дарадца прэзыдэнта ЗША Дональда Трампа па нацыянальнай бясьпецы Джон Болтан наведаў з кароткім візытам Кішынёў. Ён сустрэўся з прэм’ер-міністрам Маяй Санду.

Адкрываючы перамовы, Мая Санду выказала падзяку амэрыканскаму ўрадоўцу за візыт у Малдову «у важны час», калі пачаліся рэформы, накіраваныя на ўмацаваньне дэмакратычных інстытутаў. Прэмʼер-міністар таксама падзякавала за сталую падтрымку, якую Злучаныя Штаты аказваюць Малдове ў справе ўмацаваньня правапарадку, эканамічнага разьвіцьця і бясьпекі.

Джон Болтан, у сваю чаргу, адзначыў, што яго візыт папярэднічае візыту Маі Санду ў Злучаныя Штаты (які пройдзе з 31 жніўня па 4 верасьня) і што гэта добрая магчымасьць абмеркаваць з прадстаўнікамі новага ўраду ў Кішынёве адносіны паміж дзьвюма краінамі.

З Кішынёва дарадца прэзыдэнта Трампа накіруецца ў Менск, дзе сустрэнецца з прэзыдэнтам Аляксандрам Лукашэнкам.

Джон Болтан знаходзіўся з двухдзённым візытам у Кіеве, які ён ахарактарызаваў у сваім Твітэры як «вельмі прадуктыўны». «Я паеду ў Малдову і Беларусь, дзе сустрэнуся зь лідэрамі абедзьвюх краінаў, каб абмеркаваць пытаньні рэгіянальнай бясьпекі. Мы з нецярпеньнем чакаем умацаваньня нашых дыпляматычных і эканамічных сувязяў» — сказаў дарадца амэрыканскага прэзыдэнта.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG