«No Russians!» — чуў я ў кожных дзьвярах на вуліцы чырвоных ліхтароў у Антвэрпэне. Можа, якая сотая дазволіла ўвайсьці. Халодная лялька з завучанымі рухамі, нуль эмоцый…. Я перарываў яе «плённую працу», тлумачачы патрэбу ў чалавечай цеплыні. Зь ледзяной усьмешкай яна пазірала міма, роўна праз трыццаць хвілін паказала на дзьверы пагардлівым жэстам.
Ад п’янай злосьці я вылаяўся па-руску і шпурнуў ёй у твар так і незапэцканы прэзэрватыў, заехаў кулаком у перагародку і адчыніў нагою дзьверы. (Як толькі не зьвязалі мяне сутэнёры!) Ужо пасьля першай зацяжкі я выдатна разумеў поўны зьмест ляканічнага «No Russians!».
Мой першы і апошні досьвед каханьня за грошы…
Васіль Баяронак
Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас svaboda@rferl.org
«100 словаў» — літаратурны праект, у якім удзельнічаюць чытачы сайту Свабоды. Меркаваньні, выказаныя ў гэтай рубрыцы, перадаюць погляды саміх аўтараў і не абавязкова адлюстроўваюць пазыцыю рэдакцыі.