Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Трамп дапускае магчымасьць вяртаньня Расеі ў G7


Падчас рабочай сустрэчы кіраўнікоў краінаў G7 25 жніўня 2019.
Падчас рабочай сустрэчы кіраўнікоў краінаў G7 25 жніўня 2019.

Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп абвясьціў, на якім этапе Расея можа вярнуцца ў «вялікую сямёрку» і аднавіць фармат «вялікай васьмёркі».

На саміце так званай «Вялікай сямёркі», які праходзіць у Францыі, абмяркоўвалася тэма Расеі. Пра гэта заявіў раніцай у нядзелю прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп. Паводле яго, ён пакуль ня ведае, ці будзе прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін запрошаны на саміт G7 ў будучым годзе, аднак назваў гэта верагодным. Іншых падрабязнасьцяў абмеркаваньняў расейскай тэматыкі ён не прывёў.

Трамп даў зразумець, што яны абмяркоўвалі толькі магчымасьць, але не прыняцьце рашэньня аб запрашэньні Расеі на наступны саміт 2020 году. Трамп раней некалькі разоў выступаў за вяртаньне да фармату «вялікай васьмёркі» з удзелам Расеі, які спыніў існаваньне пасьля анэксіі Расеяй Крыма ў 2014 годзе. Супраць, аднак, выступалі лідэры іншых краінаў.

Старшыня Эўрапейскай рады Дональд Туск напярэдадні заявіў, што ў цяперашні момант ЭЗ ня лічыць магчымым запрашэньне Расеі на саміты. Па словах Туска, у Эўропы няма прычын лічыць, што Расея стала на шлях «лібэральнай дэмакратыі» і «вяршэнства права». Туск прапанаваў запрасіць на наступны саміт G7 Украіну замест Расеі — не ў якасьці члена клюбу, а для ўдзелу ў спадарожных перамовах. У гэтым годзе ў Францыю таксама запрошаныя прадстаўнікі шэрагу краінаў, якія не зьяўляюцца членамі G7.

Двухдзённая сустрэча лідэраў Вялікабрытаніі, Нямеччыны, Італіі, Канады, ЗША, Францыі і Японіі пачалася ў суботу. Саміт праходзіць на фоне эскаляцыі гандлёвай вайны паміж ЗША і Кітаем, а таксама падрыхтоўкі да Brexit і росту занепакоенасьці ў сувязі са зьменамі клімату.

Трамп раніцай у нядзелю абвінаваціў у твітэры прэсу ў нэгатыўным асьвятленьні саміту, заявіўшы, што лідэры «сямёрка» «вельмі добра ладзяць паміж сабой». Ён высока ацаніў сваю сустрэчу з прэзыдэнтам Францыі Эмануэлем Макронам. Раніцай у нядзелю Трамп сустрэўся за сьняданкам з прэм’ер-міністрам Вялікабрытаніі Борысам Джонсанам, назваўшы яго «прыдатным чалавекам для таго, каб давесьці да канца Brexit» і паабяцаўшы неўзабаве заключыць з Брытаніяй гандлёвае пагадненьне.

«Гэта абмеркаваньне працягваецца. Рашэньняў не прымалася. Мы не галасавалі за гэта, нічога падобнага. Проста абмеркаваньне», — падкрэсьліў Трамп. Раней, 25 жніўня, агенцтва France Pres паведамляла са спасылкай на неназваную «дыпляматычную крыніцу» аб дыскусіі вечарам 24 жніўня: група сямі лідэраў заклікала да пашырэньня каардынацыі з Расеяй у дачыненьні да бягучых крызісных сытуацый, але гэта занадта рана да рэінтэграцыі».

Уначы 25 жніўня японскія СМІ паведамлялі пра тую самую сустрэчу за зачыненымі дзьвярыма лідэраў G7 24 жніўня са спасылкай на «японскіх чыноўнікаў», што лідэры абмяркоўвалі заклік Трампа вярнуць Расею і аднавіць працу «Вялікай васьмёркі», але вырашылі не раскрываць дакладна тое, пра што гаварылі.

Расея была выключаная з гэтай групы вясной 2014 года з прычыны акупацыі ўкраінскага Крыма. Прэзыдэнт Украіны Уладзімір Зяленскі пасьля заяваў кіраўніка ЗША сказаў, што ўмовамі, пры якіх можа стаць магчымым вяртаньне Расеі да «парадку дня высокай дыпляматыі», зьяўляецца вяртаньне Крыма, а таксама спыненьне ваенных дзеяньняў на Данбасе і вызваленьне ўкраінскіх палітвязьняў і маракоў".

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG