24 жніўня ў Дрэздэне каля 35 тысяч чалавек прынялі ўдзел у мітынгу супраць расізму і ксэнафобіі, а таксама ў падтрымку інклюзіўнага грамадзтва, паведамляе dpa.
Арганізатарамі выступіў рух «Unteilbar» (перакладаецца як «непадзельны»), які ў мінулым годзе сабраў на аналягічную акцыю пратэсту ў сталіцы, Бэрліне, каля 250 тысяч чалавек.
Сярод прысутных былі міністар фінансаў Нямеччыны Олаф Шольц і лідэры крайне левай партыі «Die Linke» Бернд Рыксінгер і Каця Кіпінг.
Дэманстрацыя Unteilbar прайшла за тыдзень да дзяржаўных выбараў у Саксоніі і Брандэнбургу, на якіх чакаецца, што праварадыкальная партыя «Альтэрнатыва для Нямеччыны» (AfD), якая якая выступае за забарону іміграцыі, даможацца значных посьпехаў.