Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расея і Кітай ініцыявалі паседжаньне Рады Бясьпекі ААН з нагоды тэставаньня крылатай ракеты ў ЗША


Паседжаньне Рады Бясьпекі ААН, архіўнае фота
Паседжаньне Рады Бясьпекі ААН, архіўнае фота

Рада Бясьпекі ААН правядзе адкрытае паседжаньне 22 жніўня на запыт Расеі і Кітая, каб абмеркаваць тэставы пуск крылатай ракеты наземнага базаваньня, які правялі Злучаныя Штаты 19 жніўня, паведамляюць заходнія СМІ.

Расея аргумэнтавала свой запыт «заявамі чыноўнікаў ЗША аб плянах распрацоўваць і разьмяшчаць ракеты сярэдняга радыюсу дзеяньня», піша Reuters.

Выканаўца абавязкаў прадстаўніка Расеі пры ААН Дзьмітрый Палянскі заявіў, што мэта пасяджэньня — абмеркаваць «пагрозы», якія цягне за сабой тэставаньне ракеты ЗША: «Тэрміновасьць зьвязаная з тым, што існуе шмат пагрозаў... Мы стаім на парозе новай гонкі ўзбраеньняў, мы хочам абмеркаваць гэтае пытаньне».

19 жніўня ЗША выпрабавалі першую крылатую ракету наземнага базаваньня з дасяжнасьцю больш за 500 кілямэтраў. Раней такая зброя была забароненая расейска-амэрыканскай дамовай, але 2 жніўня абодва бакі выйшлі зь яе.

Цяпер ЗША заяўляюць, што заклікаюць Расею да перамоваў пра новую дамову аб скарачэньні ядзерных узбраеньняў і таксама спадзяюцца на ўдзел у ёй і Кітаю. Пэкін ужо даў зразумець, што ня мае намеру абмяжоўваць сябе такой дамовай.

Што важна ведаць пра дамову аб ліквідацыі РСМД

ЗША 2 лютага пачалі выходзіць з Дамовы аб ліквідацыі РСМД. У адказ на гэта Ўладзімір Пуцін 2 лютага заявіў, што Расея прыпыняе ўдзел у дамове.

  • Вашынгтон сьцьвярджае, што Масква парушыла дамову аб РСМД, стварыўшы і разгарнуўшы ракетную сыстэму 9М729. Цяпер Расея валодае 100 такімі ракетамі.
  • Масква абвяргае ўсе абвінавачаньні, заяўляючы, што далёкасьць палёту ракеты 9М729 складае 480 кілямэтраў, што на 20 кілямэтраў менш за ніжнюю мяжу, вызначаную дамовай.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG