Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Міліцыя зьняпраўдзіла зьвесткі БТ пра 200 тысячаў штрафаў за тэхагляды

абноўлена

Аўтамабільны рух
Аўтамабільны рух

Больш за 200 тысяч кіроўцаў, чые аўтамабілі не прайшлі тэхагляд, спынілі супрацоўнікі Дзяржаўтаінспэкцыі ад пачатку году, паведамляе першы канал Беларускай тэлевізіі.

Пазьней у ДАІ растлумачылі Onliner.by, што 200 тысячаў — колькасьць тэхаглядаў, пройдзеных з пачатку году, а агульная колькасьць штрафаў за тэхагляды невядомая нават ім, бо такую статыстыку не запытвалі. Як сьцьвярджае ДАІ, перад імі ўжо выбачыліся прадстаўнікі БТ.

Паводле інфармацыі Нацыянальнага статыстычнага камітэту, усяго ў Беларусі зарэгістравана 3 мільёны легкавікоў і паўмільёна грузавікоў.

Паводле прадпрыемства «Белтэхагляд», за першае паўгодзьдзе колькасьць выдадзеных дазволаў на эксплюатацыю транспарту скарацілася амаль на 10%.

Аўтамабілі на продаж
Аўтамабілі на продаж

Як мяркуюць экспэрты, шмат у чым на такую сытуацыю паўплывала ўвядзеньне так званага дарожнага збору, у сярэднім каля 200 рублёў на год — некаторыя ўладальнікі аўтатранспарту лічаць сумы збору завышанымі і адмаўляюцца плаціць.

Згодна з Адміністрацыйным кодэксам, за адсутнасьць тэхагляду караюць штрафам ад адной (25,5 рубля) да трох базавых велічынь, за паўторнае парушэньне — да пяці базавых велічынь.

Узмоцнены кантроль аўтамабіляў супрацоўнікі ДАІ будуць праводзіць да 17 жніўня.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG