Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Расеі пахаваюць супрацоўнікаў «Росатома», якія загінулі падчас выпрабаваньняў ракеты. У горадзе жалоба


Ілюстрацыйнае фота. Запуск расейскай крылатай ракеты з рухавіком на ядзерным паліве, 1 сакавіка 2018 году
Ілюстрацыйнае фота. Запуск расейскай крылатай ракеты з рухавіком на ядзерным паліве, 1 сакавіка 2018 году

У горадзе Сараў Ніжагародзкай вобласьці Расеі 12 жніўня адбудзецца пахаваньне супрацоўнікаў дзяржаўнай карпарацыі «Росатом», якія загінулі падчас выпрабаваньняў на палігоне ў Архангельскай вобласьці.

У Сараве абвешчаная двухдзённая жалоба ў сувязі з гібельлю пяцярых супрацоўнікаў Расейскага фэдэральнага ядзернага цэнтру — Усерасейскага навукова-дасьледчага інстытуту экспэрымэнтальнай фізыкі.

З 13.00 11 жніўня і да канца 12 жніўня ў горадзе прыспушчаныя дзяржаўныя сьцягі і адменены забаўляльныя падзеі. У пастанове гаворыцца, што гэта зьвязана з гібельлю людзей пры выкананьні заданьня дзяржаўнага значэньня. Якога заданьня, у тэксьце не ўдакладняецца.

10 жніўня расейская дзяржаўная карпарацыя «Росатом» упершыню афіцыйна прызнала, што выбух у Архангельскай вобласьці 8 жніўня адбыўся на ўстаноўцы з крыніцай радыяцыі. Пяць супрацоўнікаў загінулі, яшчэ трое атрымалі траўмы і апёкі рознай ступені цяжкасьці. Экспэрты мяркуюць, што ў Белым моры маглі праходзіць выпрабаваньні крылатай ракеты зь ядзернай энэргетычнай устаноўкай «Буравесьнік».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG