Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ганконг: паліцыя ўжыла сьлезацечны газ на антыўрадавым мітынгу


Пратэсты ў Ганконгу працягваюцца 10 тыдняў запар
Пратэсты ў Ганконгу працягваюцца 10 тыдняў запар

Паліцыя Ганконгу ўжыла сьлезацечны газ на антыўрадавым мітынгу, які зьбіраецца 10-ты тыдзень запар.

Тысячы актывістаў перакрылі рух у цэнтральнай частцы гораду, дзе разьмешчаны ўрадавыя структуры, не зважаючы на забарону паліцыі на маршы.

Апошнімі месяцамі тут адбываюцца масавыя выступы гарадзкога насельніцтва супраць росту ўплыву Пэкіну. Акцыі пратэсту перарастаюць у сутычкі з паліцыяй.

Па-сэпаратысцку настроеныя ганконгцы ўжо дамагліся ад гарадзкой адміністрацыі адмены закону аб экстрадыцыі правапарушальнікаў у распараджэньне цэнтральных праваахоўных органаў Кітаю.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG