Міністэрства абароны 1 жніўня абвергла інфармацыю з тэлеграм-каналу Nexta, паводле якой салдату тэрміновай службы берасьцейскай 38-й дэсантна-штурмавой брыгады правялі орхэктамію — апэрацыю па выдаленьні яечка.
Паводле Мінабароны, вайсковец падчас працы па аснашчэньні палігона атрымаў ушыб, пасьля якога спатрэбілася чыстка гематомы. Аднак орхэктамія не праводзілася.
Вайсковец знаходзіцца на лячэньні ў мэдычнай установе, піша Мінабароны.