Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На помнік Алесю Ліпаю сабралі 53% неабходных сродкаў. Да завяршэньня краўдфандынгу засталося 23 дні


Алесь Ліпай памёр 23 жніўня 2018 году ва ўзросьце 52 гадоў.
Алесь Ліпай памёр 23 жніўня 2018 году ва ўзросьце 52 гадоў.

На помнік заснавальніку і былому кіраўніку інфармацыйнага агенцтва БелаПАН сабралі 5 313 рублёў зь неабходных 10 тысяч.

Сродкі на помнік зьбіраюць на краўдфандынгавай плятформе «Улей». Калі неабходную суму не зьбяруць да 23 жніўня — грошы вярнуцца ахвярадаўцам. Мінімальная сума ахвяраваньня — 10 рублёў, максымальная — 100 рублёў.

Помнік зьбіраюцца ўсталяваць на магіле Алеся Ліпая ў гарадзкім пасёлку Рудзенску (Пухавіцкі раён Менскай вобласьці) да першай гадавіны ягонай сьмерці, 23 жніўня 2019 году. Рабіць помнік будзе скульптар Вадзім Мацкевіч.

Алесь Ліпай — заснавальнік і кіраўнік БелаПАН, найстарэйшага незалежнага інфармацыйнага агенцтва ў Беларусі, якое працуе ад 1991 году.

У 1988 годзе стаў першым карэспандэнтам Радыё Свабода ў Беларусі. Сябра Саюзу беларускіх пісьменьнікаў і Беларускага ПЭН-цэнтру. Памёр пасьля цяжкой хваробы 23 жніўня 2018 году ва ўзросьце 52 гадоў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG