Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Паўночная Карэя другі раз за тыдзень правяла выпрабаваньні ракет


Выпрабаваньне ракет вайскоўцамі КНДР 25 ліпеня
Выпрабаваньне ракет вайскоўцамі КНДР 25 ліпеня

Паўночная Карэя 31 ліпеня запусьціла дзьве балістычныя ракеты малой далёкасьці. Гэта адбылося менш чым праз тыдзень пасьля першага такога выпрабаваньня зброі за пэрыяд, большы за два месяцы.

Вайскоўцы Паўднёвай Карэі заявілі, што абодва снарады праляцелі прыкладна 250 кілямэтраў на максымальнай вышыні 30 кілямэтраў, паведамляе агенцтва Youhap.

«Неаднаразовыя запускі ракет Паўночнай Карэі не спрыяюць спробам зьменшыць напружаньне на Карэйскім паўвостраве, і мы заклікаем [Паўночную Карэю] спыніць падобныя паводзіны», — гаворыцца ў заяве паўднёвакарэйскіх вайскоўцаў.

КНДР раней крытыкавала сумесныя вайсковыя вучэньні, якія праводзяць ЗША і Паўднёвая Карэя. Наступныя такія вучэньні павінны адбыцца сёлета. Пхэньян называе гэтыя меры «рэпэтыцыяй уварваньня».

25 ліпеня вайскоўцы КНДР таксама выпрабавалі дзьве ракеты — гэта быў першы запуск ракет за больш чым два месяцы з дня, калі лідэр КНДР Кім Чэн Ын і прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп пагадзіліся аднавіць перамовы аб ядзерным раззбраеньні. Трамп назваў прыпыненьне КНДР ракетных пускаў на 20 месяцаў значным зьнешнепалітычным дасягненьнем адміністрацыі.

У пачатку ліпеня Міністэрства замежных спраў Паўночнай Карэі заявіла, што можа адмяніць мараторый на ядзерныя выпрабаваньні і выпрабаваньні ракет далёкага радыюсу дзеяньня.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG