Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ААН: У 2018 годзе ва ўзброеных канфліктах забілі або паранілі 12 тысяч дзяцей


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

У 2018 годзе больш за 12 тысяч дзяцей пацярпелі або былі забітыя падчас узброеных канфліктаў, што зьяўляецца найгоршым паказьнікам за ўсю гісторыю назіраньняў. Пра гэта гаворыцца ў дакладзе ААН аб становішчы дзяцей у кантэксьце ўзброеных канфліктаў, апублікаваным 30 ліпеня.

Аўганістан, Палестына, Сырыя і Емэн знаходзяцца наверсе сьпісу.

Усяго назіральнікі ААН зафіксавалі 24 тысячы «цяжкіх парушэньняў» у дачыненьні да непаўналетніх, у тым ліку выкарыстаньне дзяцей у якасьці салдатаў, сэксуальны гвалт, выкраданьні, напады на школы і лякарні. ААН паведаміла пра 933 выпадкі сэксуальнага гвалту над дзецьмі абодвух палоў, аднак у арганізацыі лічаць лічбу заніжанай праз адсутнасьць доступу да ахвяраў, іх клеймаваньне і страх рэпрэсій.

Найбольш сур'ёзным прыкладам таго, як дзяцей пазбаўляюць доступу да адукацыі, а школы выкарыстоўваюць вайскоўцы, зьяўляецца Малі: там у канцы сьнежня 2018 году закрылі 827 школаў, пазбавіўшы магчымасьці вучыцца прыблізна 244 тысячы дзяцей, адзначаецца ў дакладзе.

У справаздачы таксама гаворыцца, што колькасьць парушэньняў з боку няўрадавых узброеных груп застаецца нязьменнай, у той час як назіраецца павелічэньне выпадкаў парушэньняў з боку ўрадаў і ўрадавых сіл.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG