Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Генпракуратура занепакоілася карупцыяй на Беларускай чыгунцы


Ілюстрацыйнае фота, менскі Цэнтральны чыгуначны вакзал
Ілюстрацыйнае фота, менскі Цэнтральны чыгуначны вакзал

Упраўленьне нагляду за выкананьнем заканадаўства на транспарце і ў мытных органах Генпракуратуры прааналізавала прычыны і ўмовы, якія спрыяюць карупцыі ў арганізацыях Беларускай чыгункі, паведамілі ў аддзеле інфармацыі ведамства.

Як адзначылі ў ведамстве, у першым паўгодзьдзі 2019 году асудзілі 5 службоўцаў Беларускай чыгункі, агулам у 23 эпізодах:

  • два работнікі асуджаныя за атрыманьне хабараў (арт. 430 Крымінальнага кодэксу Беларусі),
  • два — за злоўжываньне службовымі паўнамоцтвамі (арт. 424 КК),
  • адзін — за даваньне хабару (арт. 431 КК).

Агулам за гэты пэрыяд зарэгістравана 17 фактаў атрыманьня хабараў.

Як адзначылі ў ведамстве, у значнай колькасьці выпадкаў злоўжывалі службовымі паўнамоцтвамі, бралі і давалі хабар кіраўнікі арганізацый і інжынэры матэрыяльна-тэхнічнага забесьпячэньня ў сфэры закупак тавараў. На думку пракуратуры, гэта ня толькі «наносіць эканамічны ўрон арганізацыям, але і ставіць пад пагрозу бясьпечную эксплюатацыю чыгуначнага транспарту».

У ведамстве прыйшлі да высновы, што прычыны такой сытуацыі — у недахопах сыстэмы арганізацыі закупак у Беларускай чыгунцы і адсутнасьці належнага кантролю з боку кіраўніцтва арганізацый за працай падначаленых.

Па выніках аналізу профільнае ўпраўленьне Генпракуратуры накіравала на імя начальніка Беларускай чыгункі інфармацыйную запіску, якая будзе дэталёва разгледжаная на пасяджэньні антыкарупцыйнай камісіі дзяржаўнага аб’яднаньня.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG