За паўгода алькаголю прадалі на 3,2%, чым за такі ж пэрыяд у мінулым годзе, паведамляе БелаПАН.
За 6 месяцаў у Беларусі прадалі алькагольных напояў і піва на 1,8 мільярдаў рублёў. Гэта 8,6% ад усяго розьнічнага гандлю ў Беларусі.
Продаж гарэлкі ў параўнаньні з першым паўгодзьдзем мінулага году вырас на 1,1%, піва прададзена больш на 4,4%, вінаграднага віна прадалі больш на 2,7%.
Доля алькагольны напояў у агульнай колькасьці прададзенага алькаголю выглядае так:
- Гарэлка – 46,9%
- Піва – 21,2%
- Пладовыя віна – 11,7%
- Астатняе – каньяк, шампанскае ды іншыя алькагольныя напоі.