Уладзімір Кара-Мурза працаваў журналістам на тэлебачаньні з 1992 году. Быў вядучым на старым «НТВ», вядучым аналітычных праграмаў на ТНТ і ТВ-6, яму было 59 гадоў.
Журналіст Уладзімір Кара-Мурза памёр на 60 годзе жыцьця. Пра здарэньне паведаміў ягоны сын Уладзімір у сваім акаўнце ў Twitter.
«Сёньня, 28 ліпеня, пайшоў з жыцьця Уладзімір Аляксеевіч Кара-Мурза (1959-2019). Гісторык, тэлежурналіст, адзін з заснавальнікаў „старога НТВ“. Мой тата. Сышоў у 8 раніцы, у дзень сваіх імянін. Пра месца і час разьвітаньня сям’я паведаміць дадаткова», — напісаў ягоны сын Уладзімір.
Уладзімір Кара-Мурза працаваў на НТВ да канфлікту з «Газпрамам» у 2001 годзе. Пасьля сышоў адтуль, пасьля быў аўтарам і вядучым аналітычных праграмаў на ТВ-6, ТНТ, RTVi. Працаваў на Радыё Свабода.
Таксама Ўладзімір Кара-Мурза аўтар некалькіх кніг, у тым ліку, ён пісаў пра Беларусь. У сааўтарстве з Мусіенка выдаў кнігу «Куды ідзем, Беларусь, Расея, Украіна». У гэтай кнізе ён спрабаваў прааналізаваць, як перажылі крызіс 90-ых гадоў народныя гаспадаркі трох краін.