Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На дапамогу сям’і беларускай рэжысэркі, якая загінула на Алясцы, за суткі сабралі больш за $ 15 тысяч


Ніка Ніканава
Ніка Ніканава

Грошы на дапамогу сям’і Нікі Ніканавай, якая загінула 25 ліпеня на Алясцы, зьбіраюць праз сайт GoFundMe. Таксама сябры сям’і заклікаюць пераводзіць грошы праз PayPal ейнаму мужу.

Сям’і Нікі Ніканавай, рэжысэркі, якая патанула на Алясцы, працягваюць зьбіраць грошы. На плятформе GoFundMe менш чым за суткі сабралі больш за 15 тысяч даляраў. Адзін чалавек зрабіў перавод на 10 тысяч даляраў.

Найперш грошы хочуць сабраць на пералёт у ЗША маці загінулай Вользе Ніканавай. Ніка Ніканава была рэжысэркай, яна дасьледавала тэму асуджаных за наркатычныя злачынствы ў Беларусі. У гэтым годзе яна зьняла 20-хвілінны фільм «Пакаленьне 328».

1 ліпеня Ніка Ніканава стала жонкай актывіста ініцыятывы Legalize Belarus Пятра Маркелава. Пётар Маркелаў і Ніка Ніканава пасьля вясельля вандравалі па Алясцы, менавіта ў гэтым штаце яны хацелі застацца жыць. Маладыя дабраліся да аўтобусу, у якім жыў і памёр Крыстафэр МакКэндлес — герой кнігі Джона Кракаўэра «У дзікіх умовах».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG