Уладзімір Пуцін называе яго «палітыкам чорнай сілы». Вахтанг Кікабідзэ не гастралюе ў Расеі ўжо пяць гадоў і не атрымлівае расейскіх ўзнагародаў. Чаму Кікабідзэ мяркуе, што ўкраінцы не здадуцца? Супраць чаго грузіны пратэставалі ў Тбілісі ў ліпені 2019 году? Чаму ў 2008 годзе падчас расейска-грузінскай вайны ў Грузіі зламалася «палка Пуціна»?
Актор, сьпявак, кінаакцёр і заслужаны артыст Украіны Вахтанг Кікабідзе, які ў 2014 годзе асудзіў анэксію Крыму і прысутнасьць расейскіх войскаў на Данбасе, у інтэрвію праекту «Крым» на ўкраінскай Свабодзе гаворыць пра неабходнасьць зьмены ўлады ў Расейскай Фэдэрацыі.