Лінкі ўнівэрсальнага доступу

За 6 месяцаў сёлета ў Беларусі вырас продаж алькаголю


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

У першым паўгодзьдзі рэалізацыя алькаголю вырасла больш чым на 3%.

Праз розьнічную гандлёвую сетку за шэсьць месяцаў бягучага году, паводле дадзеных Белстату, рэалізавана алькагольных напояў і піва на 1,8 млрд рублёў (8,6% розьнічнага тавараабароту гандлю). Усяго ў абсалютным алькаголі прададзена 3 млн 598,2 тыс. дал алькагольных напояў і піва (рост склаў 3,2%).

Продаж гарэлкі за паўгоду павялічыўся на 1,1%, паведамляе БелаПАН.

Піва прададзена на 4,4% больш, чым за аналягічны пэрыяд 2018 году. Доля гэтага напою ў агульным аб'ёме продажу алькаголю склала 21,2%.

Лікёраў і лікёра-гарэлачных вырабаў рэалізавана на 19% больш, вінаградных він на 2,8% больш, пладовых він – на 2,7% менш чым у папярэднім паўгодзьдзі. Пладовыя віны занялі 11,7% у абʼёме продажу алькагольнай прадукцыі.

Беларусь знаходзіцца на 27-м месцы сярод найбольш пітушчых краінаў сьвету, адзначае Усясьветная арганізацыя здароўя.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG