Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Акцыя пратэсту апазыцыі ў Маскве, шмат затрыманых. УЖЫВУЮ


Аўтазакі і паліцэйскія на Пушкінскай плошчы ў Маскве, 27 ліпеня 2019 году
Аўтазакі і паліцэйскія на Пушкінскай плошчы ў Маскве, 27 ліпеня 2019 году

27 ліпеня а 14.00 у цэнтры Масквы больш за дзясятак апазыцыйных і незалежных палітыкаў, якіх Маскоўскі гарадзскі выбарчы камітэт не дапусьціў да выбараў у Маскоўску гарадзкую думу, зьбіраюцца правесьці масавую сустрэчу з выбарнікамі.​

За некалькі гадзін да пачатку акцыі паліцэйскія затрымалі больш за 100 мінакоў. Падчас самой акцыі затрымалі яшчэ столькі ж. Затрыманых людзей павезьлі ў суседнія з Масквой гарады.

​Людзі выйшлі з патрабаваньнем рэгістрацыі незалежных кандыдатаў на выбарах у Маскоўскую гарадзкую думу.

Да выбараў не дапусьцілі Дзьмітрыя Гудкова, Любоў Собаль, Ільлю Яшына, Канстанціна Янкаўскаса, Івана Жданава, Юлію Галяміну, Алену Русакову і іншых палітыкаў.

За некалькі гадзін да акцыі, у ноч з 26 на 27 ліпеня, сьледчы камітэт і паліцыя правялі ператрусы ў штабах і кватэрах у найбольш актыўных незарэгістраваных кандыдатаў. Па іх выніках былі затрыманыя Ільля Яшын, Юлія Галяміна, Дзьмітрый Гудкоў і Іван Жданаў.

Увечары 24 ліпеня на 30 сутак быў арыштаваны палітык Аляксей Навальны. Падставай для арышту стаў ягоны заклік да правядзеньня акцыі каля мэрыі Масквы ў падтрымку незалежных кандыдатаў, а таксама ягоны пост у Facebook з заклікам прачытаць заяву саміх кандыдатаў з гэтай нагоды.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG