У Будславе 25 ліпеня прайшоў град, на траве «сумёты», ёсьць пашкоджаньні пабудоваў, піша «Рэгіянальная газета».
«Зіма прыйшла ў Будслаў пасярод лета. Град памерам зь яйка. Так намяло, што ледзь дом адкрылі. У агародзе ўсё пабіла, адні дудкі засталіся, лісьце з дрэваў пазрывала. Цяпліцы вунь як пабіла, шкло ў людзей разьбівала. Нічога ў агародзе не засталося, вось такая бяда», – распавёў чытач «Рэгіянальнай газэты» Пётар.