Менш за 1% мужчын у Беларусі сыходзяць у дэкрэтны адпачынак, піша агенцтва «Мінск-Навіны» са спасылкай на прадстаўніцу камітэту па працы, занятасьці і сацыяльнай абароне Менгарвыканкаму Жанну Рамановіч.
Ці гэта 1% ад усіх беларускіх мужчын ці толькі ад мужчын, якія маюць дзяцей Рамановіч не ўдакладніла. Апэратыўна зьвязацца з чыноўніцай не ўдалося.
Такую лічбу Рамановіч патлумачыла тым, што
- мужчыны зарабляюць больш за жанчын і дэкрэтны адпачынак бацькі можа адлюстравацца на матэрыяльным становішчы сямʼі;
- грудное кармленьне дзіцяці можа забясьпечыць толькі маці.
Мужчыны змогуць браць дадатковы дэкрэт
Паводле абноўленага Працоўнага кодэксу, які пачне дзейнічаць з 23 студзеня 2020 году, мужчыны пры жаданьні змогуць пайсьці ў дадатковы двухтыднёвы водпуск пры нараджэньні дзіцяці. Пры гэтым заробак за супрацоўнікам не захаваецца. Такі адпачынак можна будзе ўзяць толькі адзін раз цягам паўгоду пасьля нараджэньня дзіця.