Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Апублікавалі трэйлер расейскага сэрыялу «Чарнобыль», які пакажуць на НТВ


Падчас здымкаў расейскага сэрыялу «Чарнобыль» у Мазыры
Падчас здымкаў расейскага сэрыялу «Чарнобыль» у Мазыры

У інтэрнэце зьявіўся трэйлер расейскага сэрыялу «Чарнобыль» — як бы адказу на аднайменны нашумелы амэрыканска-брытанскі сэрыял ад HBO. Расейскі фільм пакажуць на тэлеканале НТВ сёлета, «не раней за восень».

Пра што расейскі сэрыял «Чарнобыль»?

Дзеяньне сэрыялу адбываецца ў красавіку-сьнежні 1986 году. Украінскі аддзел КДБ СССР даведваецца пра цікавасьць замежных спэцслужбаў да Чарнобыльскай атамнай электрастанцыі. Каб знайсьці ў Прыпяці супрацоўніка ЦРУ Альбэрта Ленца, якога падазраюць у шпіянажы, у горад прыяжджае падпалкоўнік вайсковай контравыведкі Андрэй Нікалаеў.

Паводле стваральнікаў сэрыялу — расейскай кампаніі Amalgama Studio, гэта будзе першы расейскі 12-сэрыйны фільм, які крок за крокам распавядзе храналёгію аварыі на Чарнобыльскай АЭС.

Сэрыял здымалі ў Менску, Мазыры, Слуцку, Маладэчне і іншых населеных пунктах Беларусі.

У траўні на YouTube-канале аднаго з выканаўцаў галоўнай ролі, актора Ігара Пятрэнкі, ужо публікавалі фрагмэнт, зняты для пробаў у 2014 годзе.

Што важна ведаць пра сэрыял «Чарнобыль» ад HBO?

Амэрыканска-брытанскі сэрыял «Чарнобыль» стаў самым рэйтынгавым сэрыялам на тэлеканале HBO, на якім трансьлявалі «Гульню тронаў». Ён мае самы высокі рэйтынг для сэрыялаў і на сайце IMDb — найбуйнейшай базе інфармацыі пра кіно. У ліпені сэрыял атрымаў 19 намінацый на прэмію «Эмі».

«Чарнобыль» ад HBO — мастацкі, а не дакумэнтальны сэрыял, але ягоны сюжэт блізкі да рэальных падзеяў. Пішучы сцэнар, аўтары карысталіся, сярод іншага, кнігай «Чарнобыльская малітва» Сьвятланы Алексіевіч.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG