Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Беларусі афіцыйна дазволілі дыстанцыйную працу


Кірмаш вакансій ў Менску, здымак 2017 году
Кірмаш вакансій ў Менску, здымак 2017 году

Аляксандар Лукашэнка 23 ліпеня падпісаў закон аб зьменах у Працоўным кодэксе, піша БелТА. Дакумэнт урэгуляваў дыстанцыйную працу і дазволіў мужчынам браць 14-дзённы водпуск пры нараджэньні дзіцяці.

Што новага?

  • Зьявіўся разьдзел, які рэгулюе адносіны работніка і наймальніка пры выкананьні дыстанцыйнай працы.
  • Мужчыны пры жаданьні змогуць пайсьці ў дадатковы двухтыднёвы водпуск пры нараджэньні дзіцяці. Пры гэтым заробак за супрацоўнікам не захаваецца. Такі адпачынак можна будзе ўзяць толькі адзін раз цягам паўгоду пасьля нараджэньня дзіця.
  • Працадаўца зможа са згоды супрацоўніка часова перавесьці яго на іншую працу, у тым ліку да іншага наймальніка.
  • Калі супрацоўніка звольнілі за няпоўны працоўны час (менш за палову нормы), дапамога пры звальненьні павінна будзе адпавядаць месячнаму заробку.
  • Працадаўца будзе абавязаны за месяц папярэдзіць супрацоўніка аб зьменах умоваў.
  • Падчас працоўнага адпачынку супрацоўнікаў дазволілі працаваць няпоўны працоўны дзень ці зьмену.
  • Супрацоўнікі, якія знаходзяцца ў дэкрэце, змогуць езьдзіць у службовыя камандзіроўкі, а таксама выходзіць на працу ў выходныя і сьвяты. Наймальнікі таксама змогуць прыцягваць іх да звышурочных прац.

Закон са зьменамі ў Працоўным кодэксе пачне дзейнічаць праз 6 месяцаў пасьля яго афіцыйнай публікацыі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG