Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Маскве звольненыя паліцыянты, якія затрымлівалі журналіста Галунова


Іван Галуноў
Іван Галуноў

Прэс-служба Галоўнага ўпраўленьня МУС па Маскве паведаміла, што чацьвёра супрацоўнікаў УУС па Заходняй адміністратыўнай акрузе Масквы былі звольненыя па выніках службовай праверкі пасьля крымінальнай справы журналіста Івана Галунова.

Паводле дадзеных выданьня Baza, нагодай для звальненьня стала тое, што паліцыянты не дазволілі Галунову адразу пасьля затрыманьня зьвязацца са сваякамі і з адвакатам. Baza таксама сьцьвярджае, што звольненыя паліцыянты маюць намер судзіцца з МУС.

Галунова затрымалі 6 чэрвеня ў цэнтры Масквы і абвінавацілі ў замаху на збыт наркотыкаў у буйным памеры. Яго калегі і сам журналіст зьвязалі затрыманьне з расьсьледаваньнямі аб карупцыі і ценявым бізнэсе, якія ён публікаваў, і настойвалі, што забароненыя рэчывы падкінулі.

Пасьля таго, як на ўпакоўках наркотыкаў, якія паліцыя, як сьцьвярджала, выявіла ў кватэры і ў заплечніку Галунова, не было знойдзена яго адбіткаў пальцаў, а таксама пасьля масавай акцыі пратэсту ў Маскве ў падтрымку журналіста, яго справа была спыненая, сярод паліцэйскіх распачатая праверка.

Праз тыдзень пасьля затрыманьня журналіста прэзыдэнт РФ Уладзімір Пуцін адправіў у адстаўку двух генэралаў паліцыі, якіх СМІ лічылі датычнымі да справы аб падкінутых наркотыкаў. Таксама ад пасады быў адхілены начальнік падразьдзяленьня па кантролі за абаротам наркотыкаў УУС па ЗАТ Масквы Андрэй Шчыроў. Менавіта ягоныя падначаленыя затрымлівалі журналіста «Медузы» Галунова 6 ліпеня.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG