Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Берасьці працягваюць пратэставаць супраць акумулятарнага заводу 


Берасьцейскія актывісты, чэрвень 2019
Берасьцейскія актывісты, чэрвень 2019

Прыкладна паўтары сотні чалавек сабраліся 14 ліпеня на плошчы Леніна ў Берасьці. Праціўнікі акумулятарнага заводу ладзяць свае акцыі кожную нядзелю, пачынаючы з пачатку 2018 году, нагадвае БелаПАН.

Дзейнасьць прадпрыемства пасьля затрыманьняў і крымінальных спраў у дачыненьні да яго кіраўнікоў мінімізаваная. Удзельнікі нядзельнай сустрэчы абмяркоўвалі, ці будзе завод закрыты канчаткова — мяркуючы па паведамленьнях актывістаў, якія там дзяжураць ад пачатку траўня, нейкае жыцьцё там ёсьць дагэтуль. Ад плошчы ўдзельнікі прайшлі па цэнтральных вуліцах — Пушкінскай і Савецкай да кінатэатру «Беларусь».

Як сказала БелаПАН па выніках сустрэчы актывістка Юлія Зубік, яна атрымала позву з аддзелу архітэктуры, будаўніцтва і жыльлёва-камунальнай гаспадаркі Берасьцкага райвыканкаму, у якой прапанавана даць тлумачэньні адносна яе заяваў у міліцыю аб незаконнай працы акумулятарнага заводу.

«З позвы зразумела, што ў дачыненьні да ТАА „АйПаўэр“ вядзецца адміністрацыйны працэс аб парушэньні правілаў уводу ў эксплюатацыю вытворчасьцяў па частцы 3 артыкулу 21.6 КаАП», — паведаміла яна.

Акумулятарны завод ТАА «АйПауэр» збудаваны на прамысловай пляцоўцы «Аэрапорт» у свабоднай эканамічнай зоне «Брэст». На яго магутнасьцях плянаваўся поўны цыкль вытворчасьці сьвінцова-кіслотных акумулятарных батарэяў. Жыхары гораду і раёну лічаць, што прадпрыемства пагражае іх здароўю і самастойна выявілі шэраг парушэньняў пры рэалізацыі праекту.

14 чэрвеня Берасьцейскі аблвыканкам апублікаваў распараджэньне кіраўніка вобласьці Анатоля Ліса аб прыпыненьні будаўніцтва заводу «да ліквідацыі выяўленых парушэньняў».

Генэральная пракуратура прыняла ў вытворчасьць крымінальныя справы, распачатыя КДБ паводле артыкулах 430 (атрыманьне хабару) і 431 (дача хабару) у дачыненні да кіраўнікоў і адказных асобаў акумулятарнага заводу — Віктара Лемяшэўскага, Сьвятланы Лемяшэўскай, Сяргея Ахрэмчука і Івана Пакісьлюка. Усе яны затрыманыя.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG