Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На вайсковым парадзе ў Парыжы прадэманструюць «альтэрнатыву NATO»


Парад у Парыжы ў 2018 годзе. Архіўнае фота
Парад у Парыжы ў 2018 годзе. Архіўнае фота

Традыцыйны вайсковы парад 14 ліпеня на Елісейскіх палях у Парыжы, прысьвечаны Дню ўзяцьця Бастыліі, сёлета пройдзе пад знакам агульнаэўрапейскай абароны.

Тэма ўзмацненьня вайсковага супрацоўніцтва краін ЭЗ зьяўляецца прыярытэтнай для прэзыдэнта Францыі Эманюэля Макрона. У часе Brexit і паслабленьня сувязяў са Злучанымі Штатамі ў эпоху кіраваньня Дональда Трампа, «кіраўнік францускай дзяржавы жадае прадставіць будаўніцтва сыстэмы агульнаэўрапейскай абароны як альтэрнатыву NATO», піша RFI.

«Будаўніцтва адзінай эўрапейскай абароны, пры непасрэдным супрацоўніцтве з Паўночнаатлянтычным альянсам, якому сёлета спаўняецца 70 гадоў, зьяўляецца прыярытэтам для Францыі», — сказаў Эманюэль Макрон, словы якога цытуюцца ў буклеце, падрыхтаваным для гасьцей параду.

У якасьці замежных афіцыйных гасьцей сёлета будуць кіраўнікі ўсіх эўрапейскіх дзяржаваў і ўрадаў, у тым ліку канцлер Нямеччыны Ангела Мэркель і прэм’ер-міністар Вялікабрытаніі Тэрэза Мэй.

Разам з французамі па Елісейскіх палях прамаршыруюць вайскоўцы зь дзевяці краін: Бэльгіі, Вялікабрытаніі, Нямнччыны, Даніі, Нідэрляндаў, Эстоніі, Гішпаніі, Партугаліі і Фінляндыі. На ініцыятыву Францыі ў чэрвені 2018 гэтыя краіны сфармавалі спэцыяльныя сілы хуткага рэагаваньня (European Intervention Initiative, EII), мэтай якіх зьяўляецца, па-першае, падрыхтаваць стратэгію стварэньня адзінай эўрапейскай арміі, а па-другое, мець у распараджэньні атрады, гатовыя да сумесных ваенных дзеяньняў у выпадку буйных крызысных сытуацый.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG