Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Менску асудзілі іншаземца, які забіў суперніка за дзяўчыну


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

18-гадовага студэнта Акадэміі авіяцыі прызналі вінаватым у наўмысным забойстве і прысудзілі 11 гадоў пазбаўленьня волі.

Суд Заводзкага раёну Менску асудзіў грамадзяніна Азэрбайджану Рустама Рагімава за забойства менчука, зь якім ён супернічаў за дзяўчыну. Рустама Рагімава прызналі вінаватым у наўмысным забойстве і прысудзілі 11 гадоў пазбаўленьня волі, паведамляе Tut.by. Такое рашэньне вынес судзьдзя Алег Каляда.

Таксама асуджаны мусіць выплаціць маральную кампэнсацыю: бацькам забітага 70 тысяч рублёў, па 50 тысяч бабцы і сястры забітага.

Забойства адбылося 12 лістапада 2018 году каля Акадэміі авіяцыі. 18-гадовы студэнт Рустам Рагімаў выклікаў на размову 21-гадовага Аляксея Крывашыя, сьлесара «Мінгазу». Яны супернічалі за дзяўчыну: тая ўжо сустракалася з Аляксеем, але былы хлопец, Рустам, не хацеў яе адпускаць. На сустрэчы менчука суправаджалі двое сяброў, а Рустама — сямёра.

Згодна з абвінавачаньнем, забойства было наўмысным. Родныя Аляксея Крывашыя кажуць, што потым даведаліся: сын атрымліваў пагрозы ад Рагімава. Паводле вэрсіі сьледзтва, у бойцы Рагімаў ня менш за 10 разоў штурхнуў і ўдарыў суперніка рукамі і нагамі, а потым адзін раз нажом — гэтага хапіла, каб хлопец памёр ад вострай страты крыві.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG