Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Няёмкасьць


Новыя кліенты дастаюць свае мабільныя і пачынаюць паказваць мне шэраг выяваў: «я хачу такі колер, як у інстаграме стыліста з Флорыды», «вось такія хвалі мне падабаюцца, нагугліла вам пару прыкладаў», «зможаце мяне падстрыгчы, як у нямецкім салёне?».

Я гляджу здымкі па-над плячом кліента знаходзячыся ззаду, калі ён сам сядзіць перад люстэркам.

Сёньня прыйшла маладая жанчына і кажа мне: «зараз я вам пакажу колер, які хачу…»

Разблякіроўвае тэлефон, а там незачыненыя вокны з сайту порнафільмаў. Жанчына чырванее за сэкунду, сутаргава цісьне на крыжыкі, вокны марудна зачыняюцца.

Яна выбачаецца, кажа, што вірус нейкі.

Я кажу: «усе мы там бываем». І пачынаю працаваць.

Сяргей Календа

Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас svaboda@rferl.org

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG