Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Спэцслужбы Беларусі і Расеі «выбудоўваюць абарону» супраць Захаду


У Берасьці адбылося чарговае пасяджэньне сумеснай калегіі Камітэту дзяржаўнай бясьпекі Беларусі і Службы зьнешняй разьведкі Расеі.

У ім узялі ўдзел кіраўнікі дзьвюх ведамстваў Валеры Вакульчык і Сяргей Нарышкін, паведамляе БелТА.

Валер Вакульчык
Валер Вакульчык

Нарышкін у ліку прыярытэтных тэмаў узаемадзеяньня спэцслужбаў дзьвюх краінаў назваў супрацьдзеяньне міжнароднаму тэрарызму, рэлігійнаму і палітычнаму экстрэмізму, распаўсюджваньню ўплыву радыкальных арганізацый.

Сяргей Нарышкін
Сяргей Нарышкін

Гаворачы пра перамовы з Вакульчыкам, Нарышкін адзначыў: «Частку часу мы адвялі такой праблеме, як спроба заходніх краін, спэцслужбаў гэтых краін, даволі агрэсіўна ўмешвацца ва ўнутраныя справы нашых дзяржаў. Для нас гэта абсалютна непрымальна. Таму мы, абараняючы сувэрэнітэт і дэмакратычныя свабоды нашых дзяржаў і грамадзян, выбудоўваем спэцыяльную абарону. Вынікі сумеснай дзейнасьці вельмі добрыя».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG