Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Тэхналёгіі, якія зьменяць наша жыцьцё


Навукоўцы з усяго сьвету працуюць над тэхналёгіямі, якія павінны пераадолець шматлікія праблемы сучаснасьці — ад няроўнасьці даходаў да зьмены клімату. Сучасныя тэхналёгіі, прадстаўленыя ў дакладзе World Economic Forum, абяцаюць радыкальна палепшыць глябальны сацыяльны і эканамічны парадак у бліжэйшыя некалькі гадоў.

1. Сацыяльныя робаты

Футурысты 50-х і 60-х гадоў не памыляліся, прадказваючы, што ў 21-м стагодзьдзі робаты пачнуць інтэгравацца з чалавецтвам.

«Сацыяльныя» робаты, прызначаныя для ўзаемадзеяньня зь людзьмі і для атрыманьня эмацыйнай сувязі, стануць больш складанымі і распаўсюджанымі ў бліжэйшыя некалькі гадоў.

Апошнія дасягненьні ў галіне штучнага інтэлекту дазволілі інжынэрам ствараць робатаў, здольных распазнаваць галасы, твары і эмоцыі, інтэрпрэтаваць інтанацыі і жэсты, адпаведным чынам рэагаваць на складаныя вэрбальныя і невэрбальныя сыгналы, наладжваць зрокавы кантакт, размаўляць і адаптавацца да патрэбаў людзей, аналізуючы іх рэакцыю.

Сацыяльныя робаты асабліва прыдадуцца для дапамогі пажылым людзям. Напрыклад, японскі тэрапэўтычны робат PARO, які выглядае як слаўны цюлень, зроблены каб памяншаць стрэс у людзей з хваробай Альцгаймера і іншых пацыентаў у лячэбных установах.

2. Біяплястык

На працягу апошніх гадоў усё большая колькасьць людзей прыходзіць да ўсьведамленьня шкоды, якую нясе плястык. Аднак сучаснае грамадзтва занадта залежнае ад камэрцыйнай прадукцыі і, нягледзячы на стараньні актывістаў, сказаць «не» плястыку ўжо ня так проста.

Але здаецца, што ў гэтай вайне з плястыкам, нарэшце, ёсьць шанец на перамогу.

Вытворцы перадавых растваральнікаў і фэрмэнтаў абяцаюць ператвараць драўняныя адходы ў біяраскладальныя плястмасы, што паспрыяе дасягненьню «кругавой» плястыкавай эканомікі, у якой плястмасы перапрацоўваюцца і ператвараюцца ў біямасы.

3. Сумесная тэлепрысутнасьць

У 2019 годзе ўжо цяжка ўявіць жыцьцё бяз відэа-чатаў. Але часта гучаць скаргі на тое, што тэхналёгіі выключаюць фізычнае ўзаемадзеяньне паміж людзьмі. Здаецца, навукоўцы знайшлі рашэньне нават гэтай праблемы.

Калісьці Skype і FaceTime трансфармавалі індустрыю камунікацый; так і сумесная тэлепартыўнасьць можа зьмяніць узаемадзеяньне паміж людзьмі, робячы фізычнае месцазнаходжаньне неістотным.

Уявіце сабе, што людзі ў розных частках сьвету могуць адчуваць дотыкі адзін аднаго, быццам яны знаходзяцца фізычна побач. Мэдычныя работнікі змогуць дыстанцыйна працаваць з пацыентамі, а сем’і і сябры змогуць атрымліваць асалоду ад кантактаў, нават калі яны не знаходзяцца ў адным месцы.

4. Кантроль за прадуктамі харчаваньня ва ўпакоўцы

Кожны год каля 600 мільёнаў чалавек ядуць сапсаваную ежу, і неабходна неадкладна знаходзіць крыніцу забруджваньня. Тое, што раней адсочвалася на працягу дзён ці нават тыдняў, зараз можна прасачыць за лічаныя хвіліны, выкарыстоўваючы тэхналёгію блокчэйна, якая кантралюе кожны крок прасоўваньня харчовай прадукцыі праз ланцуг паставак.

Між тым, датчыкі ва ўпакоўцы могуць паказаць, калі харчаваньне сапсуецца, памяншаючы неабходнасьць ліквідоўваць цэлыя партыі пасьля заканчэньня тэрміну прыдатнасьці.

5. Сховішча дадзеных на ДНК

Нашы сыстэмы сховішча дадзеных выкарыстоўваюць шмат энэргіі і ня могуць ісьці ў нагу зь вялізарнай колькасьцю дадзеных, якія мы вырабляем. Менш чым за стагодзьдзе магнітныя або аптычныя сыстэмы сховішча дадзеных дасягнуць мяжы сваёй умяшчальнасьці.

Але ў якасьці альтэрнатывы да нізкаэнэргетычных кампʼютарных жорсткіх дыскаў прарыўныя тэхналёгіі выкарыстоўваюць сховішча дадзеных на аснове ДНК зь вялікай ёмістасьцю. Паводле адной з ацэнак, усе сусьветныя дадзеныя за год могуць быць захаваныя на кубе ДНК, які складае ўсяго квадратны мэтр.

Падрыхтавала Кацярына Яроміч.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG