Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вуліца


Джон Эткінсан Грымшаў, «Каханкі».
Джон Эткінсан Грымшаў, «Каханкі».

Успамiнаючы дзяцiнства, заўсёды згадваю летнiя вечары. Амаль усе у нашым мястэчку выходзiлі на лавачкі ля хат. Дарослыя — паразмаўляць з суседзямi, падыхаць вечаровай асалодай. Мы, дзецi, таксама любiлi гэтыя часы: хлопчыкi гулялi у хованкi, а дзяўчынкi — у клясыкi.

Але а палове дзявятай вулiца рабiлася пустэльнай.

Вярнуўшыся ў хату, мы сядзелi на кухнi, вокны якой выходзiлi на двор. Неяк я забег у вялікі пакой i зiрнуў у вакно: па вулiцы кульгаў чалавек.

I я падумаў, што гэта быў Кашчэй!

А гэта быў упаўнаважаны НКВД. У гэты час ён штодзень вяртаўся з працы дамоў, якраз па нашай вулiцы.

Марат Баскiн

Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас svaboda@rferl.org

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG