Падчас этапаваньня з поўначы Таджыкістану ў Душанбэ 14 зняволеных памерлі, атруціўшыся хлебам, паведаміў прэс-цэнтар Галоўнага ўпраўленьня выкананьня крымінальных пакараньняў Мінюста Таджыкістану 8 ліпеня.
Паводле ведамства, усяго перавозілі 128 зьняволеных (120 мужчын і 8 жанчын). Сьцьвярджаецца, што на другім участку шляху 16 вязьняў зьелі тры буханкі хлеба, якія ўзялі з сабой на этап. Праз паўгадзіны ім стала дрэнна, а да прыбыцьця ў Душанбэ ўсе яны страцілі прытомнасьць.
Дваіх вязьняў мэдыкам удалося выратаваць, астатнія 14 памерлі, піша таджыцкая служба Радыё Свабоды.
Адзначаецца, што астатнія 115 вязьняў не пацярпелі, іх разьмясьцілі ў папраўчых установах.
Па факце сьмерці зьняволеных генпракуратура Таджыкістану завяла крымінальную справу, прызначана судова-мэдыцынская экспэртыза.