Лінкі ўнівэрсальнага доступу

5 чалавек загінулі каля Белаазёрску. У легкавіку было 10 чалавек

абноўлена

10 чалавек знаходзіліся ў аўтамабілі «Мэрсэдэс GL», які 7 ліпеня пацярпеў аварыю непадалёк ад Белаазёрску. Пяцёра, у тым ліку трое дзяцей, загінулі, паведаміла ў афіцыйным Тэлеграм-канале прэс-сакратарка Міністэрства ўнутраных справаў.

Кіроўца аўтамабіля ня справіўся з кіраваньнем і перакуліўся ў мэліярацыйны канал. У машыне было пяцёра мужчын, дзьве жанчыны і трое дзяцей. Мужчына, жанчына і 4-гадовая дзяўчынка і 9-гадовы хлопчык загінулі на месцы. Цела 9-гадовай дзяўчынкі знайшлі пазьней.

Пяць дарослых, у тым ліку кіроўца, выбраліся з каналу. Паводле МУС, кіроўца 1988 году нараджэньня быў п'яны. У 2009 годзе яго пазбаўлялі правоў за «п’янае кіраваньне».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG