Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Экс-дырэктара ЦЭЦ, егера і былога спэцназаўца асудзілі за арсэнал зброі


Ілюстратыўнае фота
Ілюстратыўнае фота

Суд Гомельскага раёну прысудзіў Леаніду Штэйну і Мікалаю Дамброўскаму 7 гадоў зьняволеньня, Васілю Грыцкевічу — 6 гадоў.

У Гомельскім раёне асудзілі былога дырэктара ЦЭЦ Гарадзейскага цукровага камбінату Леаніда Штэйна за арсэнал зброі, які той захоўваў дома.

Як паведамляе Tut.by, ён атрымаў 7 гадоў зьняволеньня. Былому камандзіру ўзводу спэцназу Мікалаю Дамброўскаму, у якога Штэйн набываў зброю, прысудзілі 7 гадоў зьняволеньня.

Васіль Грыцкевіч, які працаваў егерам і ў якога Штэйн таксама набываў зброю, асуджаны на 6 гадоў зьняволеньня.

У верасьні МУС паведаміў, што ў Гомельскім раёне быў затрыманы жыхар пасёлку Гарадзея Менскай вобласьці Леанід Штэйн. У ягоным аўтамабілі знайшлі пісталеты, аўтамат, гранаты. Па месцы жыхарства ў Гарадзеі прайшоў вобшук. Дома, у гаражы, міліцыя знайшла

  • кулямёт
  • 5 аўтаматаў
  • 10 вінтовак
  • 10 пісталетаў
  • 28 гранат
  • 265 выбуховых прыстасаваньняў
  • 2 кіляграмы выбуховых рэчываў
  • 10 тысяч патронаў
  • дубінкі, нажы, шаблі

На судзе Леанід Штэйн тлумачыў, што зброю набываў у Мікалая Дамброўскага і Васіля Грыцкевіча, бо «захапляўся ёю зь дзяцінства». Мікалай Дамброўскі сваёй віны ў судзе не прызнаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG