Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пэнсію падвысілі


Крыстобаль Рохас «Бяда» (1886)
Крыстобаль Рохас «Бяда» (1886)

Цешчы адрэзалі левую нагу. А пачалося ўсё зь нявынятай стрэмкі пад пазногцем і трафічнай язвы, што зьявілася ў тым месцы. Апэрацыя цяжкая, ды і 84 гады. Дактары казалі, што шанцы выжыць 50 на 50.

Заходжу пасьля апэрацыі ў палату. Цешча ляжыць і ўсьміхаецца (наркоз яшчэ не прайшоў): «Як мяне рэзалі, я ўсё чула, гаварыла зь імі, толькі што затулілі нейкай фіранкай, каб ня бачыла… Перад апэрацыяй доктар пытаецца: Ну, бабулька, жыць хочаш? Кажу яму: А як жа! Вунь і пэнсію падвысілі на 15 рублёў».

Валеры Палсьцюк

Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас svaboda@rferl.org

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG